Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-конік-у-палоне

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Конік у палоне

Хлопчык коніка злавіў
У траве на ўзлессі.
Дома ў шклянку пасадзіў:
– Ну, спявай мне песні!

На лужку я чуў цябе
Хораша стракочаш!
Што ж маўчыш? Чаму цяпер
Стракатаць не хочаш?

Бедны конік, бы ў турме,
Цеснай і закрытай,
Ціха шкрабае па дне –
Нібы кажа з крыўдай:

– Сумна мне тут без сяброў
Аднаму ў палоне,
Адпусці мяне дамоў –
У прастор зялёны.

І прыходзь тады гуляць
На лужок мурожны:
Буду я табе спяваць
Дзень і вечар кожны.

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-конік-у-палоне.1755963830.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki