Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-зёлкі-птушкі-і-я

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Зёлкі, птушкі і я

Краскі-зёлкі раніцай у лузе
Прачынаюцца раней, чым людзі.
А пяюшкі-птушкі ў лесе волкім
Прачынаюцца раней, чым зёлкі.
Шмат гадоў ужо я прачынаюся
Разам з птушкамі ў кустах, у гнёздах,
І раней, чым зёлкі ў долах росных.
Значыць, скора з імі і зраўняюся,
Перайду ў іх род, у неўміручасць:
Далучу да вечных зёлак цела,
А душа далучыцца да птушак.
Будзе пець, як і дагэтуль пела —
Беларуская душа лясная…
Толькі голас мой ці хто пазнае?

Ліпень 1997 г.

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
  • ніл-гілевіч
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-зёлкі-птушкі-і-я.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki