Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-добры-чалавек

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Добры чалавек

Як слаўна, як хораша ўранку
На ўзлессі вясновай парой!
I хлопчык прыбег на палянку:
Ён чуецца тут як герой.

Нічога смяльчак не баіцца:
Ён мае арэхавы прут,
Каб нават ад воўка адбіцца,
Калі той надарыцца тут.

Вось бачыць ён яркую зёлку,
Памкнуўся яе сашчыкнуць –
Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку,
Што божай адвеку завуць.

Паўзе яна ўгору няспешна,
Занятая справай сваёй.
Любуецца хлопчык уцешна
I лічыць «радзімкі» на ёй.

Кароўка у кропачках дробных
Спакойна былінку хіне:
– Я знаю: ты добры, ты добры
I ты не пакрыўдзіш мяне!..

Падобныя старонкі

  • ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек
  • рэкі-і-людзі
  • чалавек-і-прырода
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-добры-чалавек.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki