Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-восень

Гэта старая версія дакумента!


Ніл Гілевіч — Восень

Перайманне
з «наватараў»


Восень — бяззубая, лысая восень!
Пшыкае ў лузе зрудзелая порхаўка,
Лезе ў гароды пражэрлівы вусень,
Лес атрасаецца жоўтаю перхаццю.
Толькі й чутно, як дзятлы-эскулапы
Стукаюць моцнымі дзюбамі ў пушчы.
Дрэвы бязмоўныя, як асталопы.
Гумны разінулі чорныя пашчы.
Рыжай лісіцаю сцелецца верасень,
Хмары у небе — трыбухатыя каровы.
Не бяда, што ні сэнсу,
Ні ладу ў вершы.
Затое, глядзіце,
Як рыфмуецца здорава!


1961

Падобныя старонкі

  • ніл-гілевіч
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-родныя-дзеці-гдз
  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
  • ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла
  • ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-лодачкі
творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki