Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-чарот:міхась-чарот-моладзь

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Чарот — Моладзь

Дзецям будучай камуны
Сонца ясна шле прамень,
Песню славы граюць струны,
Іх вітае новы дзень.

Хто пажар затушыць ў свеце,
Што шугае да нябёс?
Толькі вы, камуны дзеці,
Вас чакае лепшы лёс.

Хто тварэц жыцця людскога,
Волі, шчасця, пекнаты?
Хто кладзе к жыццю дарогу?
Ведай, моладзь, гэта — ты!

1920

Падобныя старонкі

творы/міхась-чарот/міхась-чарот-моладзь.1755963829.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki