творы:міхась-чарот:міхась-чарот-моладзь
Міхась Чарот — Моладзь
Дзецям будучай камуны
Сонца ясна шле прамень,
Песню славы граюць струны,
Іх вітае новы дзень.
Хто пажар затушыць ў свеце,
Што шугае да нябёс?
Толькі вы, камуны дзеці,
Вас чакае лепшы лёс.
Хто тварэц жыцця людскога,
Волі, шчасця, пекнаты?
Хто кладзе к жыццю дарогу?
Ведай, моладзь, гэта — ты!
1920
Падобныя старонкі
творы/міхась-чарот/міхась-чарот-моладзь.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin