творы:міхась-стральцоў:міхась-стральцоў-чаму-так-згадваем-былое
Гэта старая версія дакумента!
Міхась Стральцоў — Чаму так згадваем былое...
Чаму так згадваем былое,
Свае ранейшыя часы
На той, што на схадку, палове
Жыццёвай нашай паласы?
Да золкіх росаў дотык босы
Або, калі ўжо дзень патух, –
То гуд чмяля сумнагалосы,
Ці прыгуменны рай бярозы,
Ці бессмяротны хлебны дух.
Нібыта толькі й разгарнення,
Нібыта толькі й захаплення,
Што ў несур’ёзнай той журбе…
Але ж і болей чым імгненне
Не прыме вечнасць ад цябе.
Падобныя старонкі
творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-чаму-так-згадваем-былое.1755963829.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin