Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-стральцоў:міхась-стральцоў-чаму-так-згадваем-былое

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Стральцоў — Чаму так згадваем былое...

Чаму так згадваем былое,
Свае ранейшыя часы
На той, што на схадку, палове
Жыццёвай нашай паласы?

Да золкіх росаў дотык босы
Або, калі ўжо дзень патух, –
То гуд чмяля сумнагалосы,
Ці прыгуменны рай бярозы,
Ці бессмяротны хлебны дух.

Нібыта толькі й разгарнення,
Нібыта толькі й захаплення,
Што ў несур’ёзнай той журбе…
Але ж і болей чым імгненне
Не прыме вечнасць ад цябе.

Падобныя старонкі

  • міхась-стральцоў/творчасць-міхася-стральцова
  • міхась-стральцоў
  • міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-сена-на-асфальце
  • міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь
  • міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-на-чацвёртым-годзе-вайн
творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-чаму-так-згадваем-былое.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki