Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-стральцоў:міхась-стральцоў-ты-пайшла

Міхась Стральцоў — Ты пайшла...

Ты пайшла,
ты чамусьці пайшла,
і я
стаў калодзежам без вады,
стаў вясновым кустом без лісця,
але болей за ўсё
стаў падобны на клетку,
якую пакінула птушка…

Чую, у садзе чужым пяе,
бачу між дрэў залачоную клетку.

Падобныя старонкі

творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-ты-пайшла.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki