творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-яшчэ-снягоў-не-выкіпела-пе
Гэта старая версія дакумента!
Міхась Кавыль — Яшчэ снягоў не выкіпела пена...
Яшчэ снягоў не выкіпела пена,
Вятры ільдзінак зорных не змялі,
А ўжо бруіцца па бярэзін венах
Прыглушаная музыка зямлі.
Шпурнуўшы ў сінь праменне-камертоны,
Гарыць агнём няўрымсным дырыжор.
Яшчэ часіна – пяруноў трамбоны
Удараць марш вясновы з рэ-мажор.
Лясы спрасоння зашумяць: “Дзе лісце?”
Зямля нап’ецца сонца і вады.
Паймчацца рэчкі ў эстафэтны высціг,
У белай радасці закружацца сады…
19. II. 1963
Падобныя старонкі
- міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет
- міхась-кавыль
- міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля
- міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба
- міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-яшчэ-снягоў-не-выкіпела-пе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1