Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-сібір

Гэта старая версія дакумента!


Міхась Кавыль — Сібір

Сібір, Сібір – халодная магіла,
Забыць цябе няма ніякай сілы,
Старая ведзьма, мачыха мая!

Ой, колькі ты людзей акасцяніла,
А колькі іх, зняможаных, пахілых,
Ў чарзе над ямай чорнаю стаяць?!

Яны стаяць, цякуць іх рэчкай слёзы,
Іх ледзяняць траскучыя марозы
Ды джгае вецер, лютая змяя…

Сібір, Сібір – халодная магіла,
Забыць цябе няма ніякай сілы,
Старая ведзьма, мачыха мая!

Новасібірск, 1934

Падобныя старонкі

  • міхась-кавыль/жыццёвы-і-творчы-шлях-міхася-кавыля
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-просьба
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-ідзі-ідзі
  • міхась-кавыль
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-санет
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-сібір.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki