творы:міхась-кавыль:міхась-кавыль-крытыку
Гэта старая версія дакумента!
Міхась Кавыль — Крытыку
Словы вершу, што глыбы граніту,
У нямым спачываюць бяздонні.
Не падняць іх агнём дынаміту,
Калі ў сэрцы зара не зазвоніць.
Вершы, вершы, паэта малітвы
На жыцця нясуцешнай аблоні!
Вы як слёзы, што воін уроніць
Пасля цяжкай спраможнае бітвы.
У пустэльні спякотнай крыніца.
Перад тым, як бальзаму напіцца,
Меч хавае разбойнік у ножны.
Толькі ты, самасвечаны крытык,
Не па сану імсцівы, сярдзіты,
Хрысціш лоб, блудасловіш бязбожна.
1955
Падобныя старонкі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- вянок-санетаў
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- санет
творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-крытыку.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1