Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-ёлка

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Чарняўскі — Ёлка

Завітала ў госці ёлка –
З намі Новы год спаткаць,
Ззяе ёлка, як вясёлка,
Рада пець і танцаваць.

Зухаваты, барадаты
Сыпле жарты Дзед Мароз.
Са Снягуркаю на свята
Падарункі ён прынёс.

Вочы весняцца ў Снягуркі,
Добра ўсім каля яе:
Нам Снягурка падарункі,
Як усмешкі, раздае.

Што за дзіва – наша ёлка!
Што за свята – Новы год!
Ззяе ёлка, як вясёлка,
Водзіць з намі карагод.

Падобныя старонкі

  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-каго-баіцца-зубр
  • міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki