Мікола Чарняўскі — Што за дзіва качаняткі

Што за дзіва качаняткі!
Іх насы – нібы лапаткі.
Лапкі – быццам два лісточкі.
Як гарошынкі – іх вочкі.
Як пабеглі да вады,
Дык адразу ўсе туды.
І нырцуюць, і плывуць,
Толькі чутна: – Вуць-вуць-вуць!

Падобныя старонкі