Мікола Чарняўскі — Ці рака́, ці ра́ка?

Крочыць з вудай Васілёк
Вулічнай сцяжынай.
Дружбакі крычаць здалёк:
Што злавіў, скажы нам?

Разгубіўся –
Не пазнаць.
Стогне небарака,
Бо не знае,
Як сказаць:
Ці рака́, ці ра́ка?

Падобныя старонкі