творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-лён-ляночак
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Лён-ляночак
На сцяблінцы кожнай –
Сіненькі званочак:
Хораша на ранку
Лён расцвіў, ляночак.
Мама сцежкай крочыць.
Сонцам ззяюць вочы:
Добры ў нашай мамы
Вырас лён-ляночак.
Ветрык павявае,
Шэпчацца з ляночкам.
Мама нам ляночку
Падпляла ў вяночкі.
– Расцвітайце, дзеці,
Нібы лён-ляночак –
Будзе светла ў свеце
Ад блакітных вочак!
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
- міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-лён-ляночак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1