З часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму ні выпаў лес,
Да вучняў ідучы, Настаўнік
З сабой у сэрцы Сонца нёс.
Ім душы юныя сагрэты
– Сіней прасцяг, шырэй абсяг.
Няхай не гасне сонца гэта,
Да ведаў асвятляе шлях!
Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць Добрых слоў,
І гордай будзе ўзнагародай
– Дзяцей павага і любоў!