Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-заяц-моркву-вартаваў

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Чарняўскі — Заяц моркву вартаваў

Заяц моркву вартаваў,
рваць нікому не даваў:
ні вялікай, ні маленькай –
гнаў з палетка ўсіх кавенькай!

Што за дзіўная праява?
Ні зялёнага радочка,
ні зялёнага чубочка
на палетку не відно!..

Паціскае Зай плячыма,
хітра бліскае вачыма:
– Я не знаю, я не бачыў:
я стараўся, не лайдачыў…

Сапраўды: дзе ж морква тая?
Хто загадку адгадае?

Падобныя старонкі

  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
  • міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-заяц-моркву-вартаваў.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki