творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-буркатун
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Чарняўскі — Буркатун
Дзень у полі не змаўкае трактар –
Буркатлівы ў трактара характар.
Ды такога не бывае з кім?!
Але ж хто нарэжа чорных скіб,
Нашнуруе цёплых баразён?
Толькі плуг,
Ды толькі трактар, ён!
Хто пасля пасее рупна збожжа?
Сейбіт буркатлівы,
Ён жа!
Як бурчаць аднойчы перастане –
Жыта ў рост вясной тады
Не ўстане.
Колас поўны,
Важкі і бухматы,
Хлеб не прынясе на стол у хаты.
Вось чаму –
Рупіцца яму.
Не ўтрымаць да снегу на дварэ –
Ён
арэ,
арэ,
арэ,
арэ!
Рады тата, як яго заводзіць:
– Малайчына! Цягне! Не падводзіць!
Хоць бурчыць, ды не злуецца трактар
Працавіты ў трактара характар!
Падобныя старонкі
- міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-буркатун.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1