Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-чарняўскі:мікола-чарняўскі-аб-чым-пяе-крынічка

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Чарняўскі — Аб чым пяе крынічка

І хмарным вечарам, і ўранні –
Заўжды, як срэбра, плынь мая.
Хто замаркоціцца, прыстане, –
З глытком вады
Дам сілу я.

Журчу, жвірком шуршу, вірую –
Такі мой лёс,
Такі мой плёс.
Дзе чысціню сваю бяру я?
У рос,
У зорак,
У нябёс.

Здалёк чуваць мой спеў вясёлы,
Ён звонкі ў спёку і ў мароз.
Дзе я бяру свой спеў, свой голас?
У траў,
У птушак,
У бяроз.

З глыбінь да сонца шлях прабіла,
Каб рады людзі мне былі.
Дзе я ўзяла такую сілу?
У роднай матухны-зямлі.
Жыць буду я, бо я – крыніца!
Квітнець зямлі,
Рунець вясне!

Бяру я сілу –
У зямліцы,
Зямля ж і людзі –
У мяне!..

Падобныя старонкі

  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-змайстравалі-сані
  • міхась-чарняўскі/міхась-чарняўскі-вогнепаклоннікі
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-вясёлка-над-полем
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ёлка
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-акадэмія-на-колах
творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-аб-чым-пяе-крынічка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki