Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-яніха

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Яніха

Аерам усланы падворак.
Вечар… Мігценне зорак…
І Яніха на падворку
З Богам вядзе гаворку.

Сёмуха!

У вышыванцы Яніха.
Дастала з матчынай скрыні.
Даўно ў вачах згасла раніца,
Сяброўкі даўно ў дамавіне.

«Селішча от уквеціла –
Бога прывеціла…

Жывое няхай не зводзіцца…«
Ікона у ручніку.
Ёй сама Багародзіца,
Здалося, дае руку.

Хрысціцца ў бліках святла:
«У божай ласцы жыла!»

Дагледжана ўсё, уходжана.
Далоні на стол ляглі.
І кажа ёй Матка Божая:
– Пабудзь на зямлі…

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі
  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki