Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-чаканне-сонца

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Чаканне сонца

Дасвецце… Пяць напружаных хвілін.
I ўжо з-за лесу вогненная лава
Уніз цячэ
і росна морак плавіць,
Зіхотна стыне ў голлі вершалін.

Здзіўленне дню: вось ён, тварэц красы!
Плыве ў расянай цішы прахалоднай
Агністы шар вялізны, жыцдяродны —
I свет на ўсе гамоніць галасы.

Расу атросшы з крыльцаў, жаўрукі
У небнай вышы сцішана лунаюць.
Іх срэбны спеў —
гармонія зямная –
Знітуе ў жыце новыя вякі.

Падобныя старонкі

творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца.1755963825.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki