творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-тут-мёртва-ўсё
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Тут мёртва ўсё...
Спалошлівы прывід
Астатняе выгнанніцы-вясны.
У дзікарослых травах краявід. Стаю,
Жыццё, каля тваёй труны.
Запаліць вечар свечкі дрогкіх зор,
Тугой жалобнай загалосіць ноч.
Мярлінны смутак крылы распасцёр,
Ступае смерць абсягамі наўзбоч.
А я стаю над колішнім жытлом,
Нязгодны з чорнай явай небыцця.
І сцены хаты дыхаюць цяплом –
Астачаю мной знанага жыцця.
Я колькі раз у звоне дзён былых
Патоліў сэрца супачынам тут,
Калі стаёным быў мой кожны ўздых
Ад першых чар дзявочых – ад пакут.
Вітаў світанне ў шыбіне акна
І чуў, як кроў гарачая гудзе.
Крыніца: Мой боль вырастае да зор… : чарнобыльскія вершы / Мікола Мятліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 428 с.
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
- артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-тут-мёртва-ўсё.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1