творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-павыйдзіце-з-былінных-ку
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Павыйдзіце з былінных курганоў...
Павыйдзіце з былінных курганоў,
Зямлі маёй былінныя героі.
Крылаты прывід смертаноснай зброі
Ваш сон зямны сягоння будзіць зноў.
Пачуўшы вашы раці за спіной,
Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.
I вы, хто спіць бясслаўна у зямлі
У спратах дзён аджытых, паўзабытых,
Сягоння абзавіцеся з нябыту —
Адкуль і хто вы?..
I на што ішлі…
Пачуўшы вашу згубу за спіной,
Лягчэй ступаць пуцінаю зямной.
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
- мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-павыйдзіце-з-былінных-ку.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1