творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-мые-вятрыста-хойнікі
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Мые вятрыста Хойнікі...
Мые вятрыста Хойнікі
Весняя навальніца.
Аўтар «Палескай хронікі»,
Што Вам на зорах сніцца?
Ці ж не пяром агніста
Ў чорнай паднебнай шыры
Тое, што трызна сніцца,
Вы дапісаць рашылі?
Вечны і апантаны
Роздум пра жыцці, лёсы.
Гэта слязамі Ганны
Плачуць мае нябёсы.
Пройдуць грымоты міма? —
Сэрца спатольна хоча.
Гэта са злом Яўхіма
Гром за ракой грукоча.
Аўтар «Палескай хронікі»,
Што Вам на зорах сніцца?
Мые вятрыста Хойнікі
Подыхам навальніца.
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
- мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-мые-вятрыста-хойнікі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1