творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-лясны-калодзеж
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Лясны калодзеж
У спратах папараці – во дзе! –
Між каранёў-пляцёнак хвой
Лясны закінуты калодзеж
Вадой калышацца жывой.
Старая конаўка збурэла,
Бяросты лушчыцца луска.
У хваляванні як нясмела
Бярэ цяпер яе рука.
Ручэй – гарэзны сын крынічкі –
Ад зруба булькае ў траве.
I толькі восы, быццам знічкі,
Лятаюць-зумкаюць: – Жыве!
Адбіўшы пасму аблачынкі,
Ты згадак пырскамі абдаў.
Мне не забыць тае дзяўчынкі,
Якой, было, вады падаў.
Гарэлі сонечныя промні
На вуснах кроплямі святла.
Чароўны міг трапётка помню,
Як з белай конаўкі піла.
Дзяркач пытае на балоце
Дзяркатым голасам бяды:
У лета ядзернай спякоце
Хто сёння ёй падасць вады?
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
- мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-лясны-калодзеж.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1