Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-кніга

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Кніга

Полацк сівы і Няміга,
Турава слава зычная…
Мяне захапіла кніга
Даўняя, гістарычная.

Воін сціскае зброю,
Памяці стужка нятленная…
Шчыра гаворыць са мною
Мужная кніга – ваенная.

Рупнасць вакол віруе,
Росіцца раніца ясная…
Сэрца маё чаруе
Светлая кніга – сучасная.

Ці маразы, ці адліга, –
Шэпча свае быліны
Вечная наша кніга,
Як першадрук Скарыны.

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-кніга.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki