Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-зямлі-маёй-сівыя-мацяркі

Гэта старая версія дакумента!


Мікола Мятліцкі — Зямлі маёй сівыя мацяркі...

Зямлі маёй сівыя мацяркі,
Сініцай стукне ў шыбу ваша доля,
Падняўшы дзён былых мацерыкі,
Пазваўшы зноў сваё засеяць поле.

На тым сяйве –

старэчая рука,

Што сіверам прастуджаным прашыта,
Расцісне сок сырога камяка
I на слязу сваё аброніць жыта.

…Прайшлі гады.

Мінуць услед вякі.

Ды не відаць на полі гэтым пожні,
Хоць у жыцця,

як колас той апошні,

Зямлі маёй сівыя мацяркі.

У выстылых і выцвілых вачах
Блішчыць астатнім променем пагода.
I з ношаю зямной –

спачыну згода

Ляжыць-плыве на згорбленых плячах.

Яе не зрынуць звад зямных клыкі
I не паб’е нішчымніца худая.
Сваё жыццё, як поле, аглядае
Сівая бабка

светла, з-пад рукі…

Падобныя старонкі

  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
  • мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
  • мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-зямлі-маёй-сівыя-мацяркі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki