творы:мікола-мятліцкі:мікола-мятліцкі-бяссмертнік
Гэта старая версія дакумента!
Мікола Мятліцкі — Бяссмертнік
Бяссмертнік, атручаны лекі твае.
Жыцця тут пагаслага мёртвая стынь.
А шчасце былое жаўцяна ўстае,
Мне дорыць і дорыць жывую святлынь.
О, колькі жадана ўвабрала яна
Дыхання каханай, і мрой, і цяпла.
І зараз пакутніца свету адна
Шчыруе над цветам душа, як пчала.
Не хоча, аслепшы ад слодычных мрой,
Збалелая, ўбачыць атручаны жах
І цешыцца ўяўна гуллівай ігрой,
Танцуючы танец на чорных крыжах.
Падобныя старонкі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-усмешка-джаконды
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-плошча-перамогі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-чаканне-сонца
- мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-яніха
творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-бяссмертнік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1