творы:мікола-лупсякоў:мікола-лупсякоў-я-чую
Мікола Лупсякоў — Я чую...
…Я чую. …Я чую, як шуміць вецер, як размаўляюць вясною ручаі, як крычаць кнігаўкі, што прыляцелі на паплавы і лугі. Я чую шэпт першых лісцяў, гарачы, добразычлівы шэпт аб тым, што вось як прыгожа вакол… Калі і як такое са мною здарылася – я і сам сказаць не магу. Але ж здарылася! За доўгія месяцы ўпартай вучобы і працы! Нічога як быццам не адбылося асаблівага, і раптам усё ўварвалася ў вушы.
Нібы мяне закружыла ў радаснай прыгажосці жыцця.
Падобныя старонкі
творы/мікола-лупсякоў/мікола-лупсякоў-я-чую.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin