творы:максім-танк:максім-танк-ірынка
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Ірынка
Ірынцы спадабалася
Цудоўная вясна.
Як восені даждалася,
Пайшла прасіць яна,
Прасіць нябёс не хмарыцца,
Вятроў – не галасіць,
Срабрыстых росаў раніцай
На травах не гасіць;
Каб сонейка высокае
Свяціла на палі,
А кветкі сінявокія
Зноў на лугох цвілі;
Прасіць сям’ю крылатую
З лясоў не адлятаць,
Бярозку расахатую
Лістоў не атрасаць…
Прасіла яна шчыра так,
Прасіла ўсю зіму,
І мо’ вясна аж з выраю
Вярнулася таму.
Вярнулася, пяе ізноў
З бярозкай над ракой,
Пяе сярод дуброў, лугоў
З Ірынкаю малой.
Падобныя старонкі
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-ірынка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1