Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-ірынка

Максім Танк — Ірынка

Ірынцы спадабалася
Цудоўная вясна.
Як восені даждалася,
Пайшла прасіць яна,

Прасіць нябёс не хмарыцца,
Вятроў – не галасіць,
Срабрыстых росаў раніцай
На травах не гасіць;

Каб сонейка высокае
Свяціла на палі,
А кветкі сінявокія
Зноў на лугох цвілі;

Прасіць сям’ю крылатую
З лясоў не адлятаць,
Бярозку расахатую
Лістоў не атрасаць…

Прасіла яна шчыра так,
Прасіла ўсю зіму,
І мо’ вясна аж з выраю
Вярнулася таму.

Вярнулася, пяе ізноў
З бярозкай над ракой,
Пяе сярод дуброў, лугоў
З Ірынкаю малой.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-ірынка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki