творы:максім-танк:максім-танк-я-спытаў-чалавека
Максім Танк — Я спытаў чалавека...
Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
– Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
– Прайсці праз вернасць.
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-я-спытаў-чалавека.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin