Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-шчасце

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Шчасце

Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,

Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні… І так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?


Адказы на пытанні:
1. Шчасце – дабрабыт, асалода, поспех, радасць, фартуна, шанцаванне.
2. Хлеб і соль на стале – прыкмета дабрабыту ў беларускай хаце, а значыць шчасця ад багатага ўраджаю.
Пот, дарожны пыл, родны небасхіл – праца, дарога дадому робіць чалавека шчаслівым.
Дружба мацнейшая – чалавек, які мае сапраўдных сяброў – самы шчаслівы ў свеце
Песні – людзі спяваюць і ў горы і ў радасці.
3. Пасля слоў «З песні…» стаіць шматкроп’е, бо аўтар робіць сэнсавую паўзу, звяртаючы нашу ўвагу на гэта. «Простае шчасце людское» – у кожнага сваё. У чалавека сваё разуменне і паняцце шчасця.
4. Вершаваны памер гэтага верша – дактыль. Рытм звязаны з апавядальнай інтанацыяй верша: дактыль вымаўляецца з паніжаючай інтанацыяй, разважліва, удумліва, з ноткамі мінору.
5. Верш Максіма Танка «Шчасце» патрэбна чытаць удумліва і разважліва.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-шчасце.1755964557.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki