Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дактыль

Дактыль

Дактыль (ад грэч. dаktylos — палец; мера даўжыні) —
1. Адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках дактылічных стопаў; схема гэтага метра наступная: |— — |— — |— —…;
2. Від трохскладовай стапы, у якой адзін доўгі і два кароткія склады (антычнае вершаванне) або адзін націскны і два ненаціскныя склады (сілаба-танічнае вершаванне): |— —.
У беларускую паэзію дактыль імкнуўся ўвесці Л. Зізаній. Апісваючы ў «Грамматіке словенской» гекзаметр, ён пісаў, што гэты шасцістопны верш «приемлет в первом и втором, и третьем, и четвертом, и пятом пределе или дактыля, или спондея; в шестом же — или спондея, или трохея». Дактылічны метр і дактылічныя стопы шырока ўжываюцца ў сучаснай беларускай паэзіі.

Трохстопны дактыль:

Колькі па свеце схадзілі,
Ператапталі бяды,
Толькі дыханне Радзімы
Кліча здалёку заўжды.
(Яўгенія Янішчыц)


Шасцістопны дактыль:

У жоўта-зялёным святле гэтай цьмянай, маркотнае ночы
З рамак няхітрых удумна глядзяць са сцяны
Вочы дзядзькоў-хутаранцаў, разумныя, стойкія вочы
Тых, што стаялі за волю, за праўду сваёй стараны.
(В. Міхасёнак. «Хутары»)

слоўнік/дактыль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki