творы:максім-танк:максім-танк-чаму-птушкі-лётаюць
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Чаму птушкі лётаюць?
Уся зямля гарыць у майскай квецені.
Колькі год я па ёй вандраваў!
А сёння спыніўся:
як жа ісці
Па вуснах пявучых траў,
Па жывых, раскрытых вачах лотаці?
Дык вось чаму птушкі лётаюць!
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-чаму-птушкі-лётаюць.1755963802.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin