Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-чаму-птушкі-лётаюць

Максім Танк — Чаму птушкі лётаюць?

Уся зямля гарыць у майскай квецені.
Колькі год я па ёй вандраваў!
А сёння спыніўся:

як жа ісці

Па вуснах пявучых траў,
Па жывых, раскрытых вачах лотаці?
Дык вось чаму птушкі лётаюць!

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-чаму-птушкі-лётаюць.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki