творы:максім-танк:максім-танк-хмары-з-захаду
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Хмары з захаду
Неба пакрылася
шэрай чачоткай,
хмараў над лесам
тапіліся лодкі,
што за славянскім
прыплылі пасагам, –
лодкі вікінгаў,
адважных варагаў.
Але спаткаўшы
над Нёманам раці,
мусілі з бою
дамоў уцякаці.
З даўніх набегаў
янтар пакідалі,
золата грошаў
і гурбы караляў.
І на усходзе
засталіся толькі
з бурнага шляху
адны валатоўкі.
Хутка сатрэ іх
медзяны цень сосен,
вечар іх зорным
пяском пазаносіць.
7.V.1937.
Падобныя старонкі
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-хмары-з-захаду.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1