творы:максім-танк:максім-танк-самае-доўгае-расстанне
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Самае доўгае расстанне
Усё жыццё складаецца
То з мімалётных
Радасных сустрэч,
То нечаканых і цяжкіх
Расстанняў
З блізкімі тваімі,
З хлебам,
З сонцам,
Няхай сабе і на кароткі
Ці працяглы час.
А як жа нам,
Асуджаным Чарнобылем,
Расстацца
На дзесяткі тысяч год
З карміцелькай сваёй –
Зямлёю амярцвелай!
7.V.90
Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с.
Падобныя старонкі
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
- артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1