Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-працягласць-дня-і-ночы

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Працягласць дня і ночы

Памыляюцца тыя,
Хто ўсё яшчэ верыць,
Быццам
Працягласць дня і ночы
Падпарадкуецца
Астранамічным разлікам.

I я так думаў,
Пакуль аднойчы не пачуў,
Як, вяртаючыся з поля,
Спявалі нашы дзяўчаты:
«А я дня укарачу
I да ночы прытачу…»

Божа!
Якія гэта былі дзяўчаты!
Кожная з іх
Не толькі магла
I дзень укараціць,
I ноч прадоўжыць,
Але і ашчаслівіць
На ўсё жыццё.

Падобныя старонкі

  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк
творы/максім-танк/максім-танк-працягласць-дня-і-ночы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki