Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-працягласць-дня-і-ночы

Максім Танк — Працягласць дня і ночы

Памыляюцца тыя,
Хто ўсё яшчэ верыць,
Быццам
Працягласць дня і ночы
Падпарадкуецца
Астранамічным разлікам.

I я так думаў,
Пакуль аднойчы не пачуў,
Як, вяртаючыся з поля,
Спявалі нашы дзяўчаты:
«А я дня укарачу
I да ночы прытачу…»

Божа!
Якія гэта былі дзяўчаты!
Кожная з іх
Не толькі магла
I дзень укараціць,
I ноч прадоўжыць,
Але і ашчаслівіць
На ўсё жыццё.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-працягласць-дня-і-ночы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki