Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-перапіска-з-зямлёй

Максім Танк — Перапіска з зямлёй

Я пісаў зямлі многа лістоў
Пяром, якім пішуць лірычныя песні,
Гімны розныя,

маніфесты;

Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак,
Якія смяюцца і плачуць;
Пісаў спіцамі дрогкіх калёс,
Якарамі і мачтамі караблёў,
Штыком

і сапёрнай

лапатай;

Пісаў кубкамі, з якіх п'юць
За здароўе і вечную памяць, –
Але пакуль што
Адказ атрымаў я
Толькі на ліст мой,
Напісаны плугам.
Вось ён.
Парэжце на скібы яго.
Частуйцеся.
Ешце.

1964 г.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-перапіска-з-зямлёй.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki