творы:максім-танк:максім-танк-пасля-снегападу
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Пасля снегападу
На жоўтай-жоўтай пожні,
На шэрай-шэрай грэблі,
На сіняй-сіняй руні,
На цёмнай-цёмнай пушчы
Лёг белы-белы снег.
Чаму ж ён не завеяў
Шляхоў да тваёй хаты,
Тваіх слядоў ля студні,
Гарэзлівага смеху,
Маіх былых надзей!
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-пасля-снегападу.1755963801.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin