Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-пасля-снегападу

Максім Танк — Пасля снегападу

На жоўтай-жоўтай пожні,
На шэрай-шэрай грэблі,
На сіняй-сіняй руні,
На цёмнай-цёмнай пушчы
Лёг белы-белы снег.

Чаму ж ён не завеяў
Шляхоў да тваёй хаты,
Тваіх слядоў ля студні,
Гарэзлівага смеху,
Маіх былых надзей!

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-пасля-снегападу.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki