Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-пасля-снегападу

Гэта старая версія дакумента!


Максім Танк — Пасля снегападу

На жоўтай-жоўтай пожні,
На шэрай-шэрай грэблі,
На сіняй-сіняй руні,
На цёмнай-цёмнай пушчы
Лёг белы-белы снег.

Чаму ж ён не завеяў
Шляхоў да тваёй хаты,
Тваіх слядоў ля студні,
Гарэзлівага смеху,
Маіх былых надзей!

Падобныя старонкі

  • максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
  • максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
  • максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
  • максім-танк
  • максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-пасля-снегападу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki