творы:максім-танк:максім-танк-нашто-ты-косы-заплятаеш
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Нашто ты косы заплятаеш...
Нашто ты косы заплятаеш,
У танцы кружыш агнявым,
Нашто каралі прымяраеш
Перад люстэркам нежывым?
Яно маўчыць, яно не можа
I сотай долі перадаць,
Як выглядаеш ты прыгожа,
Як вочы зорамі гараць.
Ты лепш пакліч мяне, красуня,
Хоць на хвіліну да сябе,
I мне не будзе гэтак сумна,
І я дапамагу табе
Прымераць стужкі, завушнічкі,
I плечы хусткай ахінуць,
I лакавыя чаравічкі
Перад «Лявоніхай» абуць.
Ты ўсё мне дараваць не можаш,
Што першы раз як памагаў,
Караляў шнур неасцярожна
Рукой няўмелаю парваў.
1955
Падобныя старонкі
творы/максім-танк/максім-танк-нашто-ты-косы-заплятаеш.1755963801.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin