Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-нашто-ты-косы-заплятаеш

Максім Танк — Нашто ты косы заплятаеш...

Нашто ты косы заплятаеш,
У танцы кружыш агнявым,
Нашто каралі прымяраеш
Перад люстэркам нежывым?

Яно маўчыць, яно не можа
I сотай долі перадаць,
Як выглядаеш ты прыгожа,
Як вочы зорамі гараць.

Ты лепш пакліч мяне, красуня,
Хоць на хвіліну да сябе,
I мне не будзе гэтак сумна,
І я дапамагу табе

Прымераць стужкі, завушнічкі,
I плечы хусткай ахінуць,
I лакавыя чаравічкі
Перад «Лявоніхай» абуць.

Ты ўсё мне дараваць не можаш,
Што першы раз як памагаў,
Караляў шнур неасцярожна
Рукой няўмелаю парваў.

1955

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-нашто-ты-косы-заплятаеш.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki