творы:максім-танк:максім-танк-напэўна-нашым-песням-лёс-пад
Гэта старая версія дакумента!
Максім Танк — Напэўна, нашым песням лёс падараваў...
Напэўна, нашым песням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.
Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песні.
1965
Падобныя старонкі
- максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян
- максім-танк/матывы-і-вобразы-паэзіі-максіма-танка
- максім-танк
- максім-танк/давераснёўская-творчасць-максіма-танка
- максім-танк/жыццё-і-творчасць-максіма-танка
творы/максім-танк/максім-танк-напэўна-нашым-песням-лёс-пад.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1