Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-напэўна-нашым-песням-лёс-пад

Максім Танк — Напэўна, нашым песням лёс падараваў...

Напэўна, нашым песням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.

Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песні.

1965

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-напэўна-нашым-песням-лёс-пад.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki