Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-мой-каўчэг

Максім Танк — Мой каўчэг

Мой каучэг —
Толькі больш загружаны,
Як Ноеў.
Бо і пасланцамі
Розных плямён і народаў
З іх засляпеннямі і разладамі
Перадаюць з рук у рукі,
З пашчы ў пашчу
Штормы,
Тайфуны,
Цунамі.

Амаль кожны дзень
Я выпускаю папары
Галубоў-разведчыкаў
У пошукі
Мірнага прыстанішча.
Але пакуль што
Усе яны прыносяць —
Не зялёныя галінкі
Пальмы ці алівы,—
А атручаныя
Промні бліскавіц.
Хірасімы,
Нагасакі,
Чарнобыля,
Пачарнелыя каласы збажыны
I гарачыя ад крыві
Гільзы патронаў.

Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-мой-каўчэг.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki